Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2019, 15:19

У Беларусі маюць намер узмацніць патрабаванні да эмітэнтаў жыллёвых аблігацый

4 лістапада, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі маюць намер сур'ёзна ўзмацніць патрабаванні да эмітэнтаў жыллёвых аблігацый, паведаміў сёння дырэктар Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Аляксей Красінскі на семінары Беларускай валютна-фондавай біржы "Рынак каштоўных папер Беларусі. Стан і перспектывы развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Забараняць зусім гэты інструмент, напэўна, было б няправільна. Аднак патрабаванні да эмітэнтаў будуць у бліжэйшым будучым значна ўзмоцнены", - адзначыў Аляксей Красінскі.

Дырэктар дэпартамента звярнуў увагу, што жыллёвыя аблігацыі - гэта даволі своеасаблівы інструмент, у якога ёсць свая спецыфіка і які рэдка сустракаецца за мяжой. У прыватнасці, у Расіі былі скарэкціраваны падыходы да выкарыстання сродкаў грамадзян пры фінансаванні будаўніцтва жылля.

Скарэкціраваць патрабаванні да эмітэнтаў прапануецца ў тым ліку для абароны правоў грамадзян. "Існуюць рызыкі забудоўшчыка. Звычайнаму грамадзяніну дастаткова складана процістаяць гэтым рызыкам з пункту гледжання абароны сваіх эканамічных інтарэсаў", - дадаў Аляксей Красінскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі