Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 верасня 2016, 17:09

У Беларусі дазволена ўстаноўка і выкарыстанне аднаго плацежнага тэрмінала некалькімі ІП

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 707/23 ад 8 верасня 2016 года скарэкціраваны правілы ўстаноўкі і выкарыстання індывідуальнымі прадпрымальнікамі плацежных тэрміналаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце беларускага ўрада, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, дакументам прадугледжана магчымасць выкарыстання аднаго плацежнага тэрмінала, які дазваляе весці раздзельны ўлік аперацый прыёму аплаты, у размешчаных на плошчах аднаго гандлёвага цэнтра і (або) тэрыторыі аднаго рынку некалькіх аб'ектах, у якіх дзейнасць ажыццяўляецца адным або некалькімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Пры гэтым індывідуальным прадпрымальнікам павінна быць забяспечана магчымасць дастаўкі плацежнага тэрмінала да трымальніка банкаўскай плацежнай карткі непасрэдна ў аб'ект, дзе ажыццяўляецца аплата тавару (паслугі) пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі.

Акрамя таго, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права ажыццяўляць дзейнасць без устаноўкі і выкарыстання плацежных тэрміналаў пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае прыём банкам-экваерам заяўкі на ўстаноўку плацежнага тэрмінала, на працягу двух месяцаў з даты ўзнікнення абавязку па ўстаноўцы і выкарыстанні плацежнага тэрмінала.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі