Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі актывізуюць стварэнне ў рэгіёнах саветаў па развіцці прадпрымальніцтва

Эканоміка 16.03.2018 | 19:55
Фота з архіва
Фота з архіва

16 сакавіка, Ганцавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Будзе актывізавана стварэнне ў рэгіёнах саветаў па развіцці прадпрымальніцтва. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Беларусі Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў наведвае з рабочай паездкай Ганцавіцкі раён Брэсцкай вобласці. На пачатак 2018 года ў раёне працавала 133 мікра-, малыя і сярэднія арганізацыі, 446 індывідуальных прадпрымальнікаў. Ад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў бюджэт Ганцавіцкага раёна ў 2017 годзе паступіла Br4,6 млн, што складае 32,9 працэнта ў агульных даходах бюджэту.

Аляксандр Турчын звярнуў увагу, што ў Ганцавіцкім раёне няма прамысловых гігантаў і вялікіх вытворчасцей, тым не менш людзі тут таксама павінны атрымліваць дастойную заработную плату. "Мы бачым, што развіццё рэгіёна - гэта ў першую чаргу развіццё малога і сярэдняга бізнесу, якія даюць сёння і рабочыя месцы, і зарплату", - сказаў ён.

У краіне ўжо зроблены пэўныя крокі для лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу, кіраўніком дзяржавы ў 2017 годзе падпісаны адпаведныя дакументы, прымаюцца нарматыўныя прававыя акты ў іх развіццё. "Вядома, на гэтым нельга спыняцца, трэба рухацца наперад. Савет па развіцці прадпрымальніцтва бачыць адну са сваіх задач у стварэнні саветаў па развіцці прадпрымальніцтва ў абласцях і раёнах, гэта даручэнне кіраўніка дзяржавы па выніках сустрэчы з бізнес-супольнасцю", - адзначыў Аляксандр Турчын.

На думку старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва Беларусі, у рэгіёнах павінны быць пастаянныя дыялогавыя пляцоўкі для ўзаемадзеяння прадстаўнікоў улады і бізнесу, абмеркавання праблемных пытанняў. "Практыка работы рэспубліканскага Савета па развіцці прадпрымальніцтва паказвае, што вельмі шмат зваротаў ідзе з рэгіёнаў. І мы вымушаны займацца з Мінска гэтымі пытаннямі, хоць большасць з іх павінна вырашацца на мясцовым узроўні. Мы спадзяёмся, што, калі сфарміруем абласныя, раённыя саветы, гэтыя пытанні будуць вырашацца менавіта там, не даходзячы да ўзроўню рэспубліканскага савета, урада, Адміністрацыі Прэзідэнта, - растлумачыў Аляксандр Турчын. - Разлічваем, што ў бліжэйшы месяц, максімум два, такая работа павінна завяршыцца".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Насельніцтва Беларусі Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка склала 9 484,3 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам 2018 года скарацілася на 7,5 тыс. У першым квартале ў рэспубліцы нарадзіліся 23 536 дзяцей, што на 1 640 дзяцейменш, чым за той жа перыяд 2017 года.