Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 верасня 2018, 09:50

У Аршанскім раёне распрацуюць комплексны план па выхадзе на бездатацыйны ўзровень

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Аршанскім раёне будзе распрацаваны комплексны план мерапрыемстваў па выхадзе на бездатацыйны ўзровень. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ у праграме "Тыдзень" расказаў старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў старшыні райвыканкама, цяпер раён на 30 працэнтаў датацыйны, у планах у 2019 годзе скараціць датацыі да 15 працэнтаў, а да канца 2020 года і зусім ад іх адмовіцца. "Усе прадпрыемствы Аршанскага раёна будуць захаваныя. Будзем вырашаць пытанне, як прыцягнуць інвестараў для арэнды пустуючых плошчаў арганізацый, плануем сур'ёзна мадэрнізаваць вытворчасці, у тым ліку інструментальны завод, які павінен вырабляць запатрабаваную на рынку прадукцыю", - сказаў Ігар Ісачанка.

У раёне праведзены комплекс работ па ўстараненні недахопаў на прадпрыемствах. "Створаны маніторынгавыя групы, якія сочаць за парадкам у арганізацыях. У двух сельгаспрадпрыемствах вызвалены ад пасад кіраўнікі за непрыняцце мер па ўстараненні недахопаў", - падкрэсліў старшыня Аршанскага райвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі