Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2016, 12:59

У Арменіі паспяхова завершаны выпрабаванні беларускага збожжаўборачнага камбайна КЗС-812

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На базе фермерскіх гаспадарак Катайкскай вобласці Арменіі пры ўдзеле пасольства Беларусі ў гэтай краіне паспяхова праведзены паказальныя выпрабаванні ўпершыню пастаўленага беларускага збожжаўборачнага камбайна КЗС-812 "Палессе GS812" вытворчасці холдынга "Гомсельмаш". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

"У час тэсціравання беларуская тэхніка праявіла высокую эфектыўнасць і надзейнасць, чым выклікала станоўчыя водгукі ад прысутных кіраўнікоў і прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі Арменіі і зацікаўленых армянскіх фермерскіх гаспадарак", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Беларуская збожжаўборачная тэхніка пастаўлена ў Арменію на выпрабаванні па ўборцы збожжавых культур у рамках ініцыіраваных беларускім дыппрадстаўніцтвам дамоўленасцей паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі Арменіі і холдынгам "Гомсельмаш".

Цяпер прапрацоўваецца магчымасць правядзення выпрабаванняў тэхнікі вытворчасці "Гомсельмаш" і ў іншых рэгіёнах Арменіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі