Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2017, 17:42

Цэнтрабанкі краін ЕАЭС абмеркавалі падыходы да фарміравання агульнага фінансавага рынку

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі цэнтральных банкаў дзяржаў - членаў ЕАЭС абмеркавалі канцэптуальныя падыходы да фарміравання агульнага фінансавага рынку, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.

Гэта і іншыя пытанні разгледжаны на XV пасяджэнні Кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў - членаў Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), якое адбылося сёння ў Мінску. Удзельнікі абмяняліся меркаваннямі аб бягучай эканамічнай сітуацыі і рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў рэгіёне, абмеркавалі іншыя пытанні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.

У прыватнасці, разгледжаны праект пагаднення аб узаемадзеянні дзяржаў - членаў ЕАЭС па абмене звесткамі, якія ўваходзяць у склад крэдытных гісторый. Дакумент прадугледжвае паэтапнае стварэнне ўмоў для забеспячэння роўных магчымасцей фізічным і юрыдычным асобам, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі ЕАЭС, для атрымання фінансавых паслуг, уключаючы крэдытныя прадукты, на фінансавых рынках дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Пры гэтым прадугледжваецца стварэнне неабходнага прававога поля і механізмаў для ўзаемадзеяння ўдзельнікаў фінансавага рынку, а таксама ацэнкі і кіравання крэдытнымі рызыкамі пры развіцці трансгранічнага крэдытавання ў рамках ЕАЭС. Работа над праектам пагаднення будзе прадоўжана з улікам праведзенага абмеркавання, адзначылі ў Нацбанку.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур, старшыня Цэнтральнага банка Арменіі Артур Джавадзян, старшыня Нацыянальнага банка Казахстана Даніяр Акішаў, старшыня Нацыянальнага банка Кыргызстана Кубанычбек Кулматаў, старшыня Цэнтральнага банка Расіі Эльвіра Набіуліна, іншыя прадстаўнікі цэнтрабанкаў пяці краін. Таксама ў якасці запрошаных у пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі