Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 красавіка 2018, 19:32

Цэнавая сітуацыя ў Беларусі стабільная - Калтовіч

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнавая сітуацыя ў Беларусі стабільная, заявіў сёння журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цэнавая сітуацыя ў краіне стабільная. Прадаўжаецца інтэнсіўная работа з прадпрыемствамі натуральных манаполій, прадпрыемствамі-дамінантамі. Цяпер у індэкс спажывецкіх цэн натуральныя манаполіі ўносяць уклад у памеры 1,04 працэнта з 2,5 працэнта інфляцыі, атрыманай за першы квартал. Свабодны рынак, або прадпрыемствы, якія працуюць у канкурэнтным асяроддзі, унеслі ўклад 1,46 працэнта", - паведаміў Уладзімір Калтовіч.

Паводле яго слоў, у пералік арганізацый, якія займаюць дамінуючае становішча, унесены больш за 600 прадпрыемстваў (гэта тыя, удзельная вага якіх на таварных рынках складае больш за 35 працэнтаў). "Гэты пералік пастаянна мяняецца. У мінулым годзе прааналізавалі больш за 150 таварных рынкаў і ўключылі ў дамінанты больш за 130 прадпрыемстваў, пры гэтым выключылі 55", - удакладніў міністр.

Уладзімір Калтовіч адзначыў, што ўключэнне ў пералік дамінантаў дае права ўстанаўліваць цэнавае рэгуляванне іх работы ў адпаведнасці з законам "Аб цэнаўтварэнні". "Свабодны рынак працуе, мы не ўмешваемся ў змяненні цэн. Тут дзейнічаюць канкурэнтныя ўмовы, колькасць прадпрыемстваў, прапануемая прадукцыя ствараюць сітуацыю спаборнасці. Ні адно прадпрыемства не завышае цэны неабгрунтавана", - падкрэсліў міністр.

Павысіць эфектыўнасць маніторынгу цэнавай сітуацыі ў Беларусі прызначана пагадненне аб узаемадзеянні і інфармацыйным абмене паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Асацыяцыяй рознічных сетак, якое падпісалі сёння Уладзімір Калтовіч і выканаўчы дырэктар асацыяцыі Наталля Шаблінская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі