Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 мая 2016, 09:02

Цана на газ для юрыдычных асоб і ІП пры спажыванні ад 500 млн куб.м у год зніжана на 16 працэнтаў

27 мая, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Гранічная максімальная цана на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў пры спажыванні ад 500 млн куб.м у год зніжана на 16 працэнтаў. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства эканомікі ад 20 мая 2016 года нумар 30, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, цана ўстаноўлена ў памеры Br3 млн 273 тыс. 760 за 1 тыс. куб.м. Раней яна складала Br3 млн 883 тыс. 907.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеяннне на адносіны, якія ўзніклі з 1 красавіка 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі