Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 ліпеня 2017, 16:21

Трохмесячны тэрмін плануецца ўстанавіць для разгляду заяў па антыманапольных справах

25 ліпеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Тэрмін разгляду заяў па антыманапольных справах плануецца вызначыць трыма месяцамі. Гэта прадугледжана праектам абноўленага закона "Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі", паведаміў сёння намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец на анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Антыманапольныя расследаванні нагадваюць расследаванні эканамічных злачынстваў. Працэдуры па разглядзе такіх спраў падобныя як мінімум па аб'ёме матэрыялаў і тэрмінах. Таму мы ў праекце абноўленага закона прапануем працэс адміністравання рэгламентаваць", - адзначыў Іван Вежнавец.

Цяпер пры разглядзе заяў міністэрства кіруецца законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", згодна з якім тэрміны разгляду заяў абмежаваны 15 днямі. "Зразумела, што за 15 дзён правесці антыманапольнае расследаванне немагчыма, таму мы вымушаны інфармаваць грамадзян і юрыдычных асоб аб тым, што тэрміны разгляду іх зваротаў падаўжаюцца па тых ці іншых прычынах. У праекце абноўленага антыманапольнага закона мы прапануем устанавіць трохмесячны тэрмін разгляду звароту з магчымым прадаўжэннем", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі