Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 ліпеня 2017, 17:31

Трэць уведзенага ў Беларусі ў I паўгоддзі жылля пабудавана для маючых патрэбу

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першым паўгоддзі для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 641,7 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 33,5 праццэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У першым паўгоддзі арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 22,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1916,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля.

З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 284,4 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 366,8 тыс. кв. м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 519,8 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, або 27,1 працэнта ад агульнага ўводу па рэспубліцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі