Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 лістапада 2017, 10:48

Транзіт тавараў праз граніцу Беларусі ў студзені-верасні павялічыўся амаль на чвэрць

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём транзітных тавараў, якія перамяшчаюцца праз мытную граніцу ЕАЭС у Беларусі, у студзені-верасні бягучага года павялічыўся на 23 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016-га, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У тым ліку аб'ём транзітных тавараў, якія перамяшчаюцца праз мытную граніцу чыгуначным транспартам, павялічыўся на 26 працэнтаў, аўтатранспартам - на 16 працэнтаў. "Гэтыя лічбы сведчаць аб павышэнні транзітнай прывабнасці Беларусі і стварэнні спрыяльных умоў для перасячэння мытнай граніцы Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначылі ў ДМК.

Росту транзіту садзейнічаюць аптымізацыя выканання кантрольных функцый на граніцы, сумесная з бізнесам рэалізацыя інфармацыйных і тэхналагічных праектаў. У прыватнасці, размова ідзе аб электронным абмене інфармацыяй паміж мытнымі органамі і ўдзельнікамі знешнеэканамічнай дзейнасці, аўтаматычным выпуску тавараў.

"Дзейнасць беларускай мытні накіравана на эфектыўнае выкарыстанне транзітных магчымасцей і стварэнне неабходных умоў для іх рэалізацыі", - рэзюмавалі ў мытным ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі