Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 красавіка 2018, 16:36

Транзіт тавараў праз Беларусь у І квартале павялічыўся на 12 працэнтаў

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём транзітных тавараў, якія ідуць праз Беларусь, у студзені-сакавіку бягучага года павялічыўся на 12 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У студзені-сакавіку бягучага года праз тэрыторыю краіны перамешчана каля 16 млн т транзітных тавараў.

"Гэтыя лічбы сведчаць аб паляпшэнні транзітнай прывабнасці Беларусі, стварэнні камфортных умоў для вядзення бізнесу. Гэта садзейнічае павелічэнню даходнай часткі бюджэту краіны", - адзначылі ў ДМК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі