Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Тэрмін выплаты падатку на зямлю і нерухомую маёмасць заканчваецца 15 лістапада

Эканоміка 13.11.2017 | 19:54
Фота з архіва
Фота з архіва

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін выплаты падатку на зямлю і нерухомую маёмасць заканчваецца 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

"У сераду, 15 лістапада, заканчваецца тэрмін выплаты грамадзянамі падатку на нерухомую маёмасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці (маёмасныя плацяжы)", - падкрэслілі ў ведамстве.

Па стане на 1 кастрычніка на ўліку ў падатковых органах знаходзіцца 2,77 млн фізічных асоб, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі маёмасных падаткаў. "Згодна з заканадаўствам, ільготы па такіх падатках у выглядзе поўнага вызвалення ад выплаты названых плацяжоў прадастаўлены больш як 46 працэнтам ад агульнай колькасці плацельшчыкаў. З іх найбольшая колькасць прыпадае на асоб, якія маюць права на льготы ў сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту або па інваліднасці, а таксама тых, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці", - расказалі ў прэс-службе.

З улікам прадастаўленых ільгот у 2017 годзе маёмасныя плацяжы прад'яўлены да выплаты 1,5 млн фізічных асоб. У 2016 годзе яны былі прад'яўлены да выплаты 1,48 млн фізічных асоб.

Правесці выплату падаткаў і арэндную плату можна ў безнаяўным парадку (у тым ліку праз плацежную сістэму АРІП) або шляхам унясення сумы падатку наяўнымі грашыма ў банк, падатковы орган, пасялковы, сельскі выканаўчы і распарадчы орган або аператару паштовай сувязі. Больш падрабязную інфармацыю грамадзяне могуць атрымаць у падатковым органе па месцы жыхарства або па месцы знаходжання аб'екта нерухомай маёмасці (зямельнага ўчастка).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Трэць жылля ў Беларусі будуецца для маючых патрэбу У студзені-кастрычніку 2017 года пабудавана 34,8 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 3 050,6 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.