Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2017, 17:13

Тэхзаданне на распрацоўку Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю будзе ў лістападзе-снежні

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне тэхнічнага задання на распрацоўку Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю плануецца завяршыць у лістападзе-снежні, паведаміў сёння міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У лістападзе-снежні мы павінны выйсці на рэалізацыю першага этапу праекта, у нас будзе тэхнічнае заданне на правядзенне конкурсу на далейшую распрацоўку сістэмы", - адзначыў Сяргей Папкоў.

Работа вядзецца ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам навукі, ІКТ і перспектыўнага развіцця Рэспублікі Карэя. "Мы стварылі беларуска-карэйскі кансалтынгавы цэнтр. І ў нас ёсць трохгадовая праграма ўзаемадзеяння", - растлумачыў міністр.

У выніку рэалізацыі праекта ў Беларусі будзе створана лічбавая інфраструктура арганізацыі электроннага (беспапяровага) ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў знешнегандлёвых адносін - пачынаючы ад вытворчасці тавараў і заканчваючы іх рэалізацыяй. Паводле экспертных ацэнак, укараненне НСБГ дасць магчымасць знізіць затраты на знешнеэканамічныя аперацыі ў 2 разы.

Як паведамілі ў Мінсувязі, тэрмін стварэння сістэмы - прыкладна 4 гады. На гэтыя мэты будзе патрачана амаль $10 млн, тэрмін акупнасці - у межах 5 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі