Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 сакавіка 2017, 15:39

Тэхрэгламент ЕАЭС на рыбу і рыбную прадукцыю ўступіць у сілу з 1 верасня 2017 года

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза на рыбу і рыбную прадукцыю (040/2016) уступіць у сілу з 1 верасня 2017 года. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Тэхрэгламент зацверджаны рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 кастрычніка 2016 года нумар 162 "Аб тэхнічным рэгламенце Еўразійскага эканамічнага саюза "Аб бяспецы рыбы і рыбнай прадукцыі".

Гэты тэхнічны рэгламент устанаўлівае абавязковыя патрабаванні бяспекі харчовай рыбнай прадукцыі і звязаныя з імі патрабаванні да працэсаў вытворчасці, захоўвання, перавозкі, рэалізацыі і ўтылізацыі, а таксама да міркіроўкі і ўпакоўкі. Тэхрэгламент ЕАЭС 040/2016 распаўсюджваецца на харчовую рыбную прадукцыю, што выпускаецца ў абарачэнне на тэрыторыі саюза.

Азнаёміцца з тэкстам гэтага тэхнічнага рэгламенту можна на сайце ЕЭК або Дзяржстандарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі