Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2017, 12:57

Тэхнічная забяспечанасць сельгасарганізацый дае магчымасць правесці ўборку ў аптымальныя тэрміны

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічная забяспечанасць сельгасарганізацый дае магчымасць правесці ўборку ў аптымальныя тэрміны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч.

"Тэхнічная забяспечанасць сельгасарганізацый дае магчымасць правесці работы па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Цяпер больш за 95 працэнтаў тэхнікі ў цэлым па краіне гатова да ўборачнай кампаніі", - адзначыў Станіслаў Карповіч.

Паводле апошніх даных, сельгасарганізацыі Беларусі намалацілі 242,3 тыс. т збожжа. Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 79 тыс. га, што складае 3,5 працэнта запланаваных плошчаў. Пры гэтым уборка ўраджаю яшчэ не пачалася ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Гаспадаркі Гомельскай вобласці ўбралі 12,9 працэнта плошчаў, Брэсцкай вобласці - 7,28 працэнта, Гродзенскай - 1,4 працэнта, Мінскай - 0,12 працэнта. Паводле прагнозаў, масавая ўборка ўраджаю пачнецца ў Беларусі на наступным тыдні.

Па стане на 26 ліпеня, у гаспадарках ёсць 9555 збожжаўборачных камбайнаў. Нагрузка на адзін збожжаўборачны камбайн у сярэднім складае 236 га. У гаспадарках налічваецца таксама 2676 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў, 92-95 працэнтаў з іх у спраўным стане. Для перавозкі збожжа патрабуецца больш за 12 тыс. грузавых аўтамабіляў. Пакуль не хапае каля 820 аўтамабіляў, большая частка з іх будуць выдзелены рашэннямі аблвыканкамаў.

Для забеспячэння сельгасарганізацый запчасткамі функцыянуе інфармацыйна-пошукавая сістэма "Тэхсэрвіс". Яна прадастаўляе інфармацыю аб наяўнасці запчастак на складах арганізацый аграсэрвісу і заводаў - вытворцаў сельгастэхнікі.

Паводле інфармацыі аблсельгасхарчаў, забяспечанасць сельгасарганізацый механізатарскімі кадрамі перад пачаткам уборкі складала 90 працэнтаў. Дадаткова будуць прыцягвацца больш за 2,1 тыс. камбайнераў з прамысловых прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і з іншых работ у гаспадарках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі