Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 верасня 2017, 13:47

Тавараабарот Беларусі і В'етнама пасля стварэння зоны свабоднага гандлю з ЕАЭС вырас на 23,3 працэнта

25 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасля стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС) і В'етнамам тавараабарот Беларусі і В'етнама вырас на 23,3 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Вынікі работы пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В'етнамам абмяркоўваліся на пасяджэнні бізнес-дыялогу з удзелам прадстаўнікоў прадпрымальніцкай супольнасці ЕАЭС. Дырэктар Дэпартамента гандлёвай палітыкі ЕЭК Станіслаў Георгіеўскі адзначыў дадатную дынаміку развіцця ўзаемнага гандлю ўдзельнікаў пагаднення. Так, тавараабарот паміж краінамі ЕАЭС і В'етнамам з моманту ўступлення ў сілу пагаднення - з кастрычніка 2016 года па чэрвень 2017 года - вырас на 11,8 працэнта адносна аналагічнага перыяду 2015-2016 гадоў. У прыватнасці, адзначаецца павелічэнне паставак з краін саюза ў В'етнам харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны, а таксама металаў і вырабаў з іх.

"Самы вялікі прырост гандлю з В'етнамам з дзяржаў саюза зафіксаваны ў Казахстана: тавараабарот з кастрычніка 2016 года па чэрвень 2017 года павялічыўся больш як у два разы, - паведамілі ў ЕЭК. - Тавараабарот Беларусі з В'етнамам вырас на 23,3 працэнта, Расіі - на 5,5 працэнта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі