Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2019, 09:21

Тавараабарот Беларусі і Узбекістана ў 2019 годзе можа скласці каля $500 млн

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Узбекістана па выніках 2019 года можа скласці каля $500 млн. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ намеснік прэм'ер-міністра Узбекістана Эльер Ганіеў, паведамляе БЕЛТА.

"Кіраўнікі нашых дзяржаў ставяць задачу павялічыць тавараабарот. Мы спадзяёмся, што ў гэтым годзе ён складзе ўжо каля $500 млн", - адзначыў Эльер Ганіеў.

Паводле яго слоў, Узбекістан бачыць добрыя перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін, у тым ліку ў прамысловай кааперацыі. "Гэта адна з найбольш цікавых тэм. Мы працуем тут з двух бакоў. Я думаю, тут у нас вялікія магчымасці", - лічыць віцэ-прэм'ер.

У сваю чаргу намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Дворнік падкрэсліў: "Мы будзем рабіць усё, каб з кожным годам тавараабарот быў вышэйшы".

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам устаноўлены 21 студзеня 1993 года. У 2018 годзе аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў $157,4 млн (120,2 працэнта да ўзроўню 2017 года), у тым ліку экспарт беларускіх тавараў $113,6 млн (118,2 працэнта). У студзені - маі 2019 года двухбаковы тавараабарот склаў $89 млн (114,6 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2018 года), у тым ліку экспарт беларускіх тавараў $67,9 млн (114,3 працэнта).

У 2018 годзе з Узбекістана ў эканоміку Беларусі паступіла $2,2 млн інвестыцый (у 2,5 раза больш, чым за 2017 год), у тым ліку прамых - $2 млн (рост у 2,3 раза). У першым квартале 2019 года - $874,6 тыс. (109 працэнтаў), у тым ліку прамых - $869,9 тыс. (120,6 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі