Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2017, 13:29

Татарстан зацікаўлены актывізаваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў машынабудаванні і нафтахіміі

25 мая, Казань /Кар. БЕЛТА/. Татарстан зацікаўлены актывізаваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў машынабудаванні і нафтахіміі, паведаміў сёння Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў на перагаворах з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напрацаваны сур'ёзны вопыт уваходжання вытворчасці да нас вядучых беларускіх кампаній. Лічу, што ў нас ёсць добрыя напрацоўкі ў машынабудаўнічай галіне, нафтахімічнай сферы, сёння мы гаворым і аб медыцынскім напрамку. Цяпер няпросты час, але сама па сабе эканоміка паляпшацца не будзе, патрэбны новыя рынкі, партнёры і прадукты - у гэтым напрамку мы можам рухацца разам", - адзначыў Рустам Мініханаў. "У любым выпадку пункты росту для Татарстана - гэта нафтаперапрацоўка і машынабудаванне", - сказаў ён. У Татарстане таксама развіваюцца нана- і біятэхналогіі, вытворчасць кампазітных матэрыялаў, робататэхніка, ІТ-тэхналогіі.

Рустам Мініханаў таксама лічыць неабходным актывізаваць супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Акцэнт варта зрабіць на навукова-тэхнічным узаемадзеянні - ад гэтага будзе залежаць канкурэнтаздольнасць беларускіх і татарстанскіх прадпрыемстваў. Таксама сярод перспектыўных галін супрацоўніцтва - спорт і турызм.

На думку Рустама Мініханава, візіт беларускай дэлегацыі - добрая магчымасць, каб абмеркаваць стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Татарстана. "Спадзяёмся, што ваш цяперашні візіт у Татарстан надасць новы імпульс пашырэнню ўзаемавыгадных сувязей", - сказаў Прэзідэнт Татарстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі