Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 жніўня 2017, 19:54

Тарыфы на ЖКП праіндэксуюць у Беларусі з 1 верасня

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі праіндэксуюць субсідзіруемыя дзяржавай цэны на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную энергію і цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння для насельніцтва. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 жніўня 2017 года нумар 641, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Савета Міністраў.

Дакумент уступае ў сілу з 1 верасня. Такім чынам, з пачатку месяца цэны для насельніцтва на газ прыродны і звадкаваны, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію павялічваюцца. Тарыфы вырастуць на 8 працэнтаў.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе Br16,9259 за 1 Гкал.

Тарыф за кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе Br0,0983, летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць Br0,3081. Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе Br0,3081 за кубаметр газу незалежна ад сезона.

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр газу складзе Br2,44 з аднаго жыхара ў месяц. Тарыф на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе Br7,05 за кубаметр. Кубаметр газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, будзе каштаваць Br3,98.

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, але няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу, у ацяпляльны перыяд давядзецца плаціць Br0,4874 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд - Br0,1827.

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць Br1,7579, у летні перыяд - Br0,8216. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць Br0,8216.

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр звадкаванага газу складзе Br2,44 з аднаго жыхара ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць Br6,95, пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - Br3,26.

Тарыф на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе Br5,7713 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, летам - Br0,8216.

Кошт 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе Br0,5835 руб. Такім чынам, балон будзе каштаваць Br12,25.

Тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электрычнымі плітамі, складзе Br0,1094 за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) - Br0,0764 за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) - Br0,2189.

Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе Br0,09 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак - Br0,1674. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі