Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 кастрычніка 2017, 13:38

Тарыфы на электраэнергію ў Беларусі пасля запуску АЭС знізяцца

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыфы на электраэнергію ў Беларусі пасля запуску атамнай электрастанцыі знізяцца, паведаміў начальнік упраўлення энергаэфектыўнасці, экалогіі і навукі Міністэрства энергетыкі Сяргей Грэбень у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"З уводам АЭС сабекошт электраэнергіі будзе ніжэйшы і тарыфы на электраэнергію для спажыўцоў у Беларусі знізяцца. Цяпер прапрацоўваецца, у якім памеры будзе зніжэнне", - сказаў Сяргей Грэбень.

Міністэрства энергетыкі таксама вызначае новыя падыходы, каб стымуляваць выкарыстанне электраэнергіі ў вялікіх аб'ёмах. "Гэта, вядома, не толькі электратранспарт. Мы прапрацоўваем усе напрамкі для максімальнага выкарыстання электрычнай энергіі", - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне аб падрыхтоўцы праекта закона "Аб электраэнергетыцы", Сяргей Грэбень расказаў, што дакумент дапрацоўваецца з улікам заўваг, якія паступілі. "Канчатковага варыянта пакуль няма. Закон дапрацоўваецца, але ў яго будуць уносіцца непрынцыповыя змяненні", - растлумачыў ён. Адна з мэт прыняцця закона - падрыхтоўка электраэнергетычнай галіны Беларусі да работы ва ўмовах агульнага энергарынку ў Еўразійскім эканамічным саюзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі