Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 студзеня 2018, 11:07

Тарыфную стаўку першага разраду ў Беларусі плануецца замяніць базавай

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыфную стаўку першага разраду ў Беларусі плануецца замяніць базавай. Аб гэтым 7 студзеня ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БЕЛТА.

Міністр расказала, што ў Беларусі плануецца ўдасканаліць сістэму аплаты працы ў бюджэтнай сферы. У цяперашнім выглядзе яна дзейнічае ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Стаіць задача перагледзець яе на працягу 2018 года. "Плануем перайсці ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі. Пры гэтым яна будзе раўняцца бюджэту пражытачнага мінімуму", - праінфармавала Ірына Касцевіч.

Перш за ўсё гэта дасць магчымасць спрасціць сістэму аплаты працы. "Мы максімальна адыходзім ад цэнтралізаванай сістэмы, пераходзім да змешанай. У кіраўніка будзе больш магчымасцей у плане стымулявання аплатай працы", - растлумачыла міністр.

Яна дадала, што ў 2018 годзе тарыфная стаўка першага разраду будзе павышацца двойчы. "У якім памеры і з якім крокам, залежыць ад таго, як спрацуе эканоміка", - адзначыла Ірына Касцевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі