Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 чэрвеня 2018, 16:08

Сумесныя пілотныя праекты дадуць штуршок развіццю адносін Беларусі і В'етнама - Сямашка

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паспяховая рэалізацыя сумесных пілотных праектаў дасць штуршок развіццю адносін паміж Беларуссю і В'етнамам. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка сёння на 14-м пасяджэнні беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння Беларусь і В'етнам перажываюць прынцыпова новы этап гандлёва-эканамічных адносін у сувязі з падпісаннем пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В'етнамам і - што датычыцца адносін непасрэдна з Беларуссю - пратакола па пытаннях прамысловай зборкі ў В'етнаме маторных транспартных сродкаў. Пагадненне і пратакол адкрываюць новыя магчымасці, якія могуць пасадзейнічаць нарошчванню тавараабароту, - сказаў Уладзімір Сямашка. - З в'етнамскім бокам сышліся на думцы, што старт развіццю адносін трэба пакласці праз паспяховыя сумесныя пілотныя праекты, якія прывядуць у выніку да рэзультату. Трэба вывучаць заканадаўства, магчымасці работы для бізнесу і г.д.

У В'етнаме будуецца завод "МАЗ-Азія, першую чаргу якога плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў верасні. "На ўзроўні в'етнамскага ўрада прынята канчатковае рашэнне аб прадастаўленні сумеснаму прадпрыемству па зборцы аўтамабіляў МАЗ адаптацыйнага перыяду тэрмінам 18 месяцаў да новага заканадаўства. Гэта дазволіць СП працаваць у абсалютнай адпаведнасці з заканадаўствам В'етнама. Думаю, што яно будзе працаваць паспяхова", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Ён таксама праінфармаваў, што плануецца падпісанне пагаднення па стварэнні ў В'етнаме сумеснага прадпрыемства па вытворчасці малочных прадуктаў з беларускай сыравіны.

Міністр прамысловасці і гандлю В'етнама Чан Туан Ань адзначыў, што паміж дзвюма краінамі ўстанавілася шматгадовая дружба. "Існуючыя палітыка-дыпламатычныя адносіны паміж дзяржорганамі нашых краін адкрываюць магчымасці для далейшага нарошчвання супрацоўніцтва па многіх галінах", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі