Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2019, 12:02

Сумеснае з Беларуссю фармпрадпрыемства ва Узбекістане пачне адгрузкі на яго рынак у 2020 годзе

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае беларуска-ўзбекскае фармацэўтычнае прадпрыемства, якое ствараецца ва Узбекістане, пачне адгрузку прадукцыі на яго рынак у 2020 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара Кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам" Віктар Шэін.

"Белфармпрам", агенцтва па развіцці фармацэўтычнай галіны пры Міністэрстве аховы здароўя Узбекістана і ўзбекскае ТАА Fagusal (кампанія займаецца рэалізацыяй аптовай фармацэўтычнай і медыцынскай прадукцыі) падпісалі ў Мінску на палях I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана дагавор аб супрацоўніцтве. Ён накіраваны на рэалізацыю праекта па стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці лякарстваў у выглядзе таблетак і капсул.

Віктар Шэін назваў яго транснацыянальным і стратэгічным. Вырабленую прадукцыю плануецца пастаўляць у трэція краіны, у прыватнасці, у Афганістан. "Думаю, што ў наступным годзе, калі з новай пляцоўкі ўжо будуць першыя адгрузкі на рынак Узбекістана, мы з вялікай доляй верагоднасці прымем удзел у конкурсных закупках на тэрыторыі Афганістана", - сказаў выконваючы абавязкі гендырэктара.

Прадпрыемства будзе зарэгістравана ў бягучым годзе. Праект цікавы многім беларускім вытворцам і патрабуе дакладна вывераных падыходаў па стварэнні прамысловых магутнасцей, адзначыў Віктар Шэін. "З беларускага боку ўключылася спачатку 6 прадпрыемстваў, потым 9, цяпер іх ужо 11. Таму, каб правільна пабудаваць бізнес-план, мы павінны ўлічыць пажаданні ўсіх вытворцаў, паколькі ад наменклатуры залежыць тэхналагічная лінія і абсталяванне, якое будзе ўстанаўлівацца, - растлумачыў ён. - Праект унікальны тым, што на гэтай пляцоўцы будзе ўводзіцца наменклатура ад усіх вядучых беларускіх прадпрыемстваў, якія цяпер ажыццяўляюць прамыя пастаўкі з Беларусі ва Узбекістан", - дадаў субяседнік.

Такім шляхам беларускія вытворцы плануюць нарасціць сваю прысутнасць на ўзбекскім рынку. "І самае галоўнае - забяспечыць лекавую бяспеку добрага партнёра, Узбекістана, дзе на бягучы момант тыя пазіцыі, якія мы адгружаем, не вырабляюцца", - падкрэсліў выконваючы абавязкі гендырэктара "Белфармпрам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі