Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 кастрычніка 2017, 16:20

Сума крэдытных дагавораў Беларусбанка па адрасным субсідзіраванні жылля перавысіла Br10 млн

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума крэдытных дагавораў Беларусбанка па адрасным субсідзіраванні жылля перавысіла Br10 млн, паведамілі БЕЛТА ў банку.

"Нягледзячы на непрацяглы тэрмін рэалізацыі ўказа нумар 240 можна ўпэўнена гаварыць аб тым, што ён паспяхова функцыянуе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Хуткі старт паслужыў падставай для павелічэння аб'ёмаў крэдытавання дзяржаўнай праграмы жыллёвага будаўніцтва з адрасным субсідзіраваннем", - падкрэсліла намеснік старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Святлана Кажэкіна.

У банку расказалі, што заключана ўжо 246 крэдытных дагавораў. "Пры гэтым шматдзетныя сем'і складаюць 97 працэнтаў у агульнай колькасці тых, хто звярнуўся да нас. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі праграмы з'яўляюцца жыхары Брэсцкага рэгіёна - заключана 209 крэдытных дагавораў на суму больш як Br9 млн", - адзначылі спецыялісты банка.

Усяго ў 2017 годзе Беларусбанк плануе выдаць Br80 млн.

У Беларусі 6 жніўня ўступіў у сілу ўказ нумар 240 аб адрасным субсідзіраванні ў жыллёвым будаўніцтве. Дзяржаўныя субсідыі будуць прадастаўляцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам - таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах. Згодна з указам памер субсідыі на выплату часткі працэнтаў для сем'яў з трыма непаўналетнімі дзецьмі будзе роўны стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты, з чатырма і больш непаўналетнімі дзецьмі - стаўцы рэфінансавання плюс 3 працэнты, з трыма і больш дзецьмі да 23 гадоў, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, - стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты. Сем'ям з чатырма і больш дзецьмі асноўны доўг будзе пагашаны на 100 працэнтаў, з трыма сумесна пражываючымі дзецьмі ва ўзросце да 23 гадоў - на 95 працэнтаў, дзецям-сіротам - на 35 працэнтаў, маладым сем'ям пры нараджэнні аднаго і двух дзяцей - 10 працэнтаў і 20 працэнтаў адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі