Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 мая 2016, 09:02

Створаныя ў 2016-2017 гадах вытворчыя МСП плануецца вызваліць ад падаткаў на два гады

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малыя і сярэднія прадпрыемствы ў вытворчай сферы, створаныя ў Беларусі ў 2016-2017 гадах, плануецца вызваліць ад выплаты падаткаў на працягу двух гадоў. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

 

"Неабходна разняволіць дзелавую ініцыятыву людзей. Міжведамасная рабочая група ўнесла, урад падтрымаў такі элемент падтрымкі, як малыя і сярэднія прадпрыемствы вытворчай сферы, створаныя ў 2016-2017 гадах, на два гады вызваліць ад усіх падаткаў, акрамя абавязковых страхавых плацяжоў", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

 

Паводле яго слоў, таксама плануецца паэтапна за кошт некаторага скарачэння даходнасці дэпазітаў банкаў зніжаць стаўкі па новых рублёвых крэдытах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі