19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне стварэння нацыянальнай сістэмы забеспячэння прасочвальнасці абароту тавараў разгледжана ў Савеце Міністраў на нарадзе з удзелам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, прадстаўнікоў міністэрстваў і канцэрнаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
У адпаведнасці з рашэннем Еўразійскага міжурадавага савета дзяржавы - члены Еўразійскага эканамічнага саюза плануюць у 2018 годзе пачаць рэалізацыю пілотнага праекта па ўкараненні механізма прасочвальнасці тавараў.
Сістэма ўводзіцца ў дзяржавах - членах Еўразійскага эканамічнага саюза для кантролю за законнасцю абароту тавараў, што перамяшчаюцца для ўзаемнага гандлю. У час гэтай работы плануецца стварыць умовы, што выключаюць магчымасць выкарыстання суб'ектамі гаспадарання розных схем ухілення ад выплаты мытных і падатковых плацяжоў, а таксама ўвядзення тавараў у нелегальны абарот.
З улікам абмеркавання выпрацаваны рашэнні, што забяспечваюць стварэнне гэтай сістэмы з мінімальнымі фінансавымі выдаткамі і максімальна простымі і зручнымі механізмамі яе прымянення суб'ектамі гаспадарання.-0-