Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 чэрвеня 2018, 13:46

Стаўкі ПДВ у Беларусі ў 2019 годзе змяняць не плануецца

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўкі ПДВ у Беларусі ў 2019 годзе змяняць не плануецца. Гэта прадугледжана законапраектам па комплекснай карэкціроўцы Падатковага кодэкса Беларусі, паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Стаўкі ПДВ плануецца захаваць на дзеючым узроўні", - адзначыла намеснік міністра.

Прадугледжана таксама, што індывідуальныя прадпрымальнікі атрымаюць магчымасць вылічаць ПДВ "па адгрузцы".

Паводле слоў Элы Сяліцкай, міжведамасная рабочая група па комплекснай карэкціроўцы Падатковага кодэкса абмяркоўвала розныя варыянты магчымай адмены абмежаванняў на вылічэнне "ўваходнага" ПДВ. Паколькі гэта непазбежна прывядзе да страт бюджэту, разглядаліся кампенсацыйныя меры, у прыватнасці, устанаўленне ў якасці справаздачнага перыяду па ПДВ каляндарнага квартала для ўсіх плацельшчыкаў. Пры гэтым улічвалася меркаванне ўсіх міністэрстваў, ведамстваў, мясцовых органаў улады.

"Пры разглядзе прапанаваных варыянтаў было прынята рашэнне на сённяшнім этапе захаваць як парадак ажыццяўлення падатковых вылічэнняў, так і магчымасць плацельшчыкам выбіраць справаздачны перыяд (месяц або кватал)", - паведаміла Эла Сяліцкая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі