Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 мая 2016, 11:47

Старыя і новыя банкноты можна будзе памяняць у банках на манеты з 1 ліпеня па 31 снежня бясплатна

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старыя і новыя банкноты фізасобам можна будзе памяняць у банках на манеты з 1 ліпеня па 31 снежня бясплатна. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Міністэрства гандлю Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года будзе арганізаваны бясплатны размен банкнотаў узору 2000 года і ўзору 2009 года на манеты ўзору 2009 года непасрэдна ў касах структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка і банкаў для фізічных асоб", - гаворыцца ў паведамленні.

Банкам рэкамендавана арганізаваць бясплатны размен банкнотаў узору 2000 года на манеты ўзору 2009 года арганізацыям гандлю (сэрвісу), каб яны ўжо 1 ліпеня маглі размяняць і выдаць здачу пакупнікам новымі грашамі. Банкам таксама рэкамендуецца арганізаваць з 1 ліпеня перавозку арганізацыям гандлю (сэрвісу) грашовай наяўнасці ўзору 2009 года для забеспячэння іх патрэбнасці ў размене без спагнання платы за падмацаванне на працягу шасці месяцаў.

У сваю чаргу арганізацыі гандлю і сэрвісу для вырашэння пытання з разменам для выдачы здачы насельніцтву павінны ў маі разлічыць патрэбнасць у грашовых знаках узору 2009 года, перш за ўсё ў манетах. Аб суме, якую трэба даставіць у першыя дні з пачатку правядзення дэнамінацыі, арганізацыям неабходна праінфармаваць свой абслуговы банк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі