Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 снежня 2017, 18:31

Старшыня саюза прадпрымальнікаў: дэкрэт нумар 7 пасадзейнічае інтэнсіўнаму развіццю бізнесу ў сферы паслуг

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэкрэт нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" пасадзейнічае інтэнсіўнаму развіццю бізнесу ў сферы паслуг. Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін у час анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БЕЛТА.

"З прыняццем дэкрэта нумар 7 сфера паслуг, у першую чаргу бытавых, атрымлівае каласальны штуршок. Лічу, менавіта гэты напрамак бізнесу будзе развівацца найбольш інтэнсіўна", - заявіў Аляксандр Калінін.

На яго думку, дэкрэт нумар 7 таксама пасадзейнічае захаванню магазінаў крокавай даступнасці, дасць магчымасць ім заставацца канкурэнтаздольнымі, нягледзячы на бурнае развіццё гандлёвых сетак. "Мы лічым, што спрашчэнне норм вядзення бізнесу дапаможа магазінам крокавай даступнасці ўтрымацца на рынку. Прагназуем, што прыпыніцца працэс закрыцця малых магазінаў, яны пачнуць шукаць сваю нішу", - адзначыў старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў.

Аляксандр Калінін звярнуў увагу, што дэкрэт нумар 7 спрашчае вядзенне бізнесу і для гандлёвых сетак. "Але ў першую чаргу ў дакуменце зроблены акцэнт на стварэнне спрыяльных умоў для малога і сярэдняга бізнесу", - дадаў ён.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне. Дакумент прызначаны надаць неабходны імпульс развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы, стымуляваць дзелавую актыўнасць грамадзян і ў цэлым палепшыць інвестыцыйны клімат у Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі