Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 студзеня 2018, 16:41

Сродкі дарожнага фонду пойдуць на рамонт МКАД, мясцовыя аўтадарогі і Заходні абход Брэста

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сродкі дарожнага фонду ў 2018 годзе пойдуць на рамонт Мінскай кальцавой, мясцовыя аўтадарогі і будаўніцтва Заходняга абходу Брэста. Адпаведная інфармацыя змешчана ў законе аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У 2018 годзе рэспубліканскі дарожны фонд фарміруецца ў суме Br561,9 млн. Аб'ём расходаў фонду складзе Br594 млн (з ростам на 3 працэнты да чаканага выканання 2017-га). Для збалансаванасці даходаў і першачарговых расходаў бюджэту фонду звыш існуючых даходных крыніц з рэспубліканскага бюджэту накіроўваецца Br32,1 млн.

Як і папярэднія гады, асноўнай даходнай крыніцай фонду ў 2018 годзе з'яўляюцца сродкі дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху (Br319,2 млн, або 56,8 працэнта ў агульных даходах фонду), маючыя мэтавую накіраванасць - будаўніцтва і рамонты аўтадарог, выкананне крэдытных абавязацельстваў па крэдытах, выдадзеных на названыя мэты, будаўніцтва Заходняга абходу Брэста, пагашэнне крэдыту, выдадзенага на яго будаўніцтва, і працэнтаў за карыстанне крэдытам, а таксама будаўніцтва, рэканструкцыю і капрамонт магістральных вуліц радыяльнага напрамку і Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі.

З рэспубліканскага дарожнага фонду ў кансалідаваныя бюджэты абласцей і бюджэт Мінска перадаюцца субвенцыі ў суме больш як Br140 млн, у тым ліку Брэсцкай вобласці - Br23,8 млн, Віцебскай - Br21,98 млн, Гомельскай - Br22,4 млн, Гродзенскай - Br22,1 млн, Мінскай - Br33,9 млн, Магілёўскай вобласці - Br15,6 млн і Мінску - Br3,7 млн.

Гэтыя сродкі будуць накіроўвацца абласнымі, гарадскімі і раённымі Саветамі дэпутатаў на будаўніцтва, рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт мясцовых аўтадарог і выплату працэнтаў па крэдытах, атрыманых на названыя мэты, а таксама будаўніцтва, рэканструкцыю і капрамонт вуліц, якія з'яўляюцца прадаўжэннем рэспубліканскіх і мясцовых аўтадарог з асфальта- і цэментабетонным пакрыццём, у населеных пунктах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі