Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 кастрычніка 2017, 17:30

S&P Global Ratings павысіла доўгатэрміновы рэйтынг Банка развіцця Беларусі да ўзроўню "В" са стабільным прагнозам

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings павысіла доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" да ўзроўню "В" са стабільным прагнозам, кароткатэрміновыя рэйтынгі пацверджаны на ўзроўні "В". Такая інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

Гэта рашэнне аб пераглядзе рэйтынгу адлюстроўвае нядаўняе павышэнне суверэннага рэйтынгу Беларусі. S&P Global Ratings чакае захавання высокага ўзроўню ўрадавай падтрымкі, звязанай з ключавой роляй банка ў рэалізацыі буйнейшых інвестыцыйных праектаў і фінансаванні дзяржаўных праграм Беларусі.

У паведамленні агенцтва адзначаецца, што па стане на канец чэрвеня 2017 года актывы Банка развіцця супастаўныя з 5,5 працэнта ВУП краіны і фарміруюць каля 9 працэнтаў сукупных актываў банкаўскай сістэмы Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі