Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 верасня 2016, 10:36

Снапкоў: "Вялікі камень" - прыклад рэалізацыі ідэі індустрыяльнай рэвалюцыі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - гэта выключная з'ява, яскравы прыклад рэалізацыі ідэі новай індустрыяльнай рэвалюцыі, ініцыіраванай старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на Ханчжоўскім саміце "Вялікай дваццаткі". Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "Звязда" заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў, паведамляе БЕЛТА.

V выстаўка "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" праходзіць 20-25 верасня ў горадзе Урумчы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай). Беларусь удзельнічае ў выстаўцы ў якасці ганаровага госця. Кіраўнік беларускай дэлегацыі Мікалай Снапкоў адзначыў, што выстаўка "Кітай-Еўразія" пацвярджае - такая рэвалюцыя дапамагае свету эвалюцыйна абмінуць эканамічныя крызісы і іншыя праявы няўстойлівасці. На яго думку, Беларусь на практыцы ажыццяўляе дэвіз ЭКСПА-2016: сумеснае абмеркаванне, сумеснае стварэнне, сумеснае выкарыстанне. Кітайска-беларускі парк - яскравы прыклад сумеснай рэалізацыі канцэпцыі эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

"Увядзенне ў строй індустрыяльнага парку, які Сі Цзіньпін назваў жамчужынай Шаўковага шляху, - гэта прарыў у эканамічным супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі, - лічыць Мікалай Снапкоў. - Гэты міжнародны праект ужо сёння выклікае цікавасць інвестараў і прамыслоўцаў з краін Еўропы, Азіі, Амерыкі. Па даручэнні лідараў Кітая і Беларусі ў парку сфарміраваны самыя камфортныя ўмовы для адкрыцця і вядзення бізнесу. Сумесная з кітайскімі партнёрамі работа дае магчымасць развіваць парк у рэчышчы перспектыўных напрамкаў сучаснай эканомікі".

Што датычыцца выстаўкі "ЭКСПА "Кітай-Еўразія", то яна адыграе немалую ролю ў выбудоўванні беларуска-кітайскіх адносін на бліжэйшае пяцігоддзе, упэўнены Мікалай Снапкоў.

Як паведамлялася, агульная плошча выставачных стэндаў Беларусі - 360 кв.м, у нацыянальнай экспазіцыі прымаюць удзел больш як 40 вядучых прадпрыемстваў краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі