Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 лістапада 2019, 16:07

Сярэдняя зарплата ў 2020 годзе складзе Br1162 - Румас

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдняя зарплата ў 2020 годзе складзе Br1162, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на нулявым чытанні бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Па заработнай плаце для рэальнага сектара захоўваецца абавязковае патрабаванне па ўвязцы тэмпаў росту зарплаты і прадукцыйнасці працы. У цэлым па эканоміцы сярэдняя заработная плата ў 2020 годзе складзе Br1162", - адзначыў Сяргей Румас.

Асноўную ўвагу ўрад засяродзіць на прадпрыемствах, дзе ўзровень сярэдняй зарплаты Br500 - Br600. У бюджэтнай сферы запланавана сярэднегадавая зарплата на ўзроўні 80 працэнтаў ад сярэдняй па краіне. Па пенсіях таксама будуць прытрымлівацца суадносін 40 працэнтаў да сярэдняй зарплаты. "Грошы ў бюджэце на гэтыя мэты прадугледжаны", - дадаў кіраўнік урада.

У 2020 годзе за кошт усіх крыніц фінансавання будзе пабудавана 4 млн кв. м жылля, з якіх не менш за 1,2 млн кв. м - з дзяржпадтрымкай. Для шматдзетных сем'яў плануецца здаць у эксплуатацыю больш за 12 тыс. кватэр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі