Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2019, 11:12

Сямашка раскрыў падрабязнасці развязак па пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання ў РФ

9 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка паведаміў сёння журналістам некаторыя падрабязнасці аб развязках, знойдзеных прэзідэнтамі Беларусі і Расіі 7 снежня ў Сочы, па пытаннях зняцця існуючых абмежаванняў на пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў РФ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля даволі доўгага абмеркавання прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін згадзіўся з тым, што прэрагатыва або права закрываць, напрыклад, мясакамбінаты, малаказаводы павінна належаць галоўнаму ветэрынарнаму ўрачу Беларусі: ён павінен разбіраць, што так, што не так, - расказаў Уладзімір Сямашка. І калі раптам (узнікнуць. - Заўвага БЕЛТА) спрэчныя нейкія пытанні, то гэта павінна выносіцца наверх, напрыклад, на агульную калегію Мінсельгасхарча Беларусі і Мінсельгаса Расіі. А, можа, трэба стварыць у Еўразійскай эканамічнай камісіі які-небудзь такі орган. Але вырашылі лепш пакуль на дваіх".

Пасол адзначыў, што цяпер бакі павінны дакументальна замацаваць дасягнутыя дамоўленасці. "Каб гэта было не проста на словах, а на паперы - дакладна, выверана, як павінен працаваць гэты механізм", - падкрэсліў ён.

Уладзімір Сямашка дадаў, што гэта работа павінна быць завершана да сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, якая намечана на 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі