Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2017, 19:58

Сямашка: на рынку Беларусі няма дыскрымінацыі расійскіх вытворцаў

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рынку Беларусі няма дыскрымінацыі расійскіх вытворцаў, заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На рынку Беларусі няма дыскрымінацыі расійскіх вытворцаў", - заявіў Уладзімір Сямашка, каменціруючы інфармацыю, што з'явілася ў расійскіх СМІ, аб тым, што Беларусь абмежавала ўдзел расійскіх аўтавытворцаў у беларускіх дзяржзакупках.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што пры такіх заявах неабходна прыводзіць канкрэтныя прыклады. "Летам 2015 года быў выпадак, калі нас спрабавалі абвінаваціць, што мы дыскрымінуем на нашым рынку расійскіх вытворцаў, але ніхто не змог прывесці канкрэтны прыклад", - адзначыў Уладзімір Сямашка і расказаў, што сам тады прывёў прыклад: у пачатку 2015 года тэндар у Расіі выйграў МТЗ, а не расійскае прадпрыемства "Кіравец", і беларускі бок абвінавацілі ў дыскрымінацыі. "Але ж проста расійская тэхніка аказалася больш дарагой - амаль на 20 працэнтаў - і менш тэхналагічнай. Зразумела, выбралі беларускую", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі