Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 сакавіка 2018, 10:51

Сямашка лічыць рэальным выкананне задання па тэмпе росту ВУП у сярэднетэрміновай перспектыве

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка лічыць рэальным выкананне ўстаноўленага задання па тэмпе росту валавога ўнутранага прадукту ў сярэднетэрміновай перспектыве. Аб гэтым ён заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Задачы складаныя, нават вельмі складаныя. Калі прыняць пад увагу, што ў мінулым годзе валавы ўнутраны прадукт склаў $54,4 млрд, то, па сутнасці справы, стаіць задача за паўтары пяцігодкі падвоіць ВУП. Але, аглядаючыся на гісторыю сучаснай Беларусі, такія суперзадачы, калі іх правільна паставіць і правільна арганізаваць справу, вырашаюцца", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм'ер таксама расказаў аб канкрэтных выніках у розных сферах эканамічнай дзейнасці. Так, напрыклад, яшчэ чатыры гады таму на ААТ "Камволь" 1,5 тыс. работнікаў выраблялі 1,1 млн пагонных метраў тканіны, то ў мінулым годзе 730 чалавек зрабілі 2,3 млн пагонных метраў. "Задача гэтага года - зрабіць 4 млн пагонных метраў тканіны пры гэтай жа колькасці", - растлумачыў ён.

Асобна Уладзімір Сямашка спыніўся на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі: "Калі мы задумвалі эпапею з мадэрнізацыяй дрэваапрацоўчай прамысловасці, з дзевяці заводаў экспартавалі плітой прадукцыі на суму каля $240 млн. Па факце мінулага года - $820 млн, гэта значыць у 3,5 раза больш".

Намеснік прэм'ер-міністра таксама адзначыў, што пройдзены экватар па мадэрнізацыі нафтаперапрацоўчых заводаў. "У гэтым годзе мы павінны завяршыць мадэрнізацыю Мазырскага НПЗ, павялічыўшы аб'ёмы перапрацоўкі нафты з 10 да 12 млн тыс.т па году і пры гэтым рэзка павысіўшы якасць выпускаемай прадукцыі", - сказаў ён.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што ў мінулым годзе Беларусь павялічыла экспарт на 24,1 працэнта да $29,2 млрд, беларуская прадукцыя экспартуецца ў больш як 100 краін. "Па сукупнасці цаны, якасці, сэрвісу наша прадукцыя абсалютна канкурэнтаздольная", - запэўніў ён. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, стаіць задача не толькі захаваць, але і нарасціць аб'ёмы на ўжо асвоеных рынках, а таксама прасоўваць прадукцыю ў новыя краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі