Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 лістапада 2015, 17:42

Сямашка: ёсць падставы для абмеркавання цаны на пастаўляемую ў Беларусь нафту

26 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Падставы для абмеркавання цаны на пастаўляемую ў Беларусь нафту ёсць. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

"Цэны рэзка знізіліся. Ёсць падставы, каб абмяркоўваць, па якіх цэнах павінна пастаўляцца і купляцца нафта. Створана рабочая група, яна праводзіць аналіз. Там прадстаўнікі "Лукойла", "Сургутнафтагазу", "Газпрамнафты" і "Раснафты" і, зразумела, нашага "Белнафтахіма", - сказаў Уладзімір Сямашка, каменціруючы інфармацыю ў СМІ аб тым, што беларускі бок прапануе расійскім пастаўшчыкам перагледзець формулу цаны на пастаўляемую нафту.

Беларусь і Расія ўзгаднілі пастаўкі нафты ў 2016 годзе ў аб'ёме 24 млн т, што на 1 млн т больш, чым у бягучым годзе. Пры гэтым віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ўся нафта будзе пастаўляцца трубаправодным транспартам.

Раней у расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што канцэрн "Белнафтахім" прапанаваў расійскім кампаніям, якія пастаўляюць нафту ў Беларусь, перагледзець формулу цаны. Размова ідзе аб павелічэнні дысконту яшчэ як мінімум на $5 за тону.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі