Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Сямашка: Беларусь - выдатная пляцоўка для выхаду інвестараў на рынак ЕАЭС

Эканоміка 19.05.2017 | 17:43
Уладзімір Сямашка (справа)
Уладзімір Сямашка (справа)

19 мая, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Беларусь з'яўляецца выдатнай пляцоўкай для выхаду замежных кампаній-інвестараў на рынак ЕАЭС. Гэта адзначыў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў прывітальным слове да ўдзельнікаў Гомельскага эканамічнага форуму, які праходзіць у абласным цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што ў Беларусі створаны камфортныя ўмовы для інвестараў, самае галоўнае ў якіх - яе ўдзел у Еўразійскім эканамічным саюзе, куды ўваходзяць і Расія, Казахстан, Кыргызстан, Арменія. "Гэта рынак з насельніцтвам больш за 180 млн чалавек, тэмпы росту эканомікі якога да крызісу складалі 6,5 працэнта ў год. Дарэчы, гэтак жа, як і Беларусь хутка выходзіць з крызісу, я бачу ўсе прыкметы росту эканомікі ў Расіі і Казахстане", - дадаў ён.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што з кожным годам расце прадстаўніцтва і рэзультатыўнасць форуму, а таксама тое, што Гомельскай вобласці ўдалося падысці да мерапрыемства з добрымі фінансава-эканамічнымі паказчыкамі. "Усё таму, што краіна перажыла крызіс, перыяд рэцэсіі і цяпер прадаўжае развівацца па тых правілах, якія вызначыў Прэзідэнт. І лічбы I квартала сведчаць самі за сябе: з дзевяці паказчыкаў не выкананы толькі ВРП, пры заданні 99,6 працэнта, ён склаў 99 працэнтаў", - сказаў ён.

Гаворачы пра значнасць форуму, Уладзімір Сямашка адзначыў, што яго вызначальным фактарам з'яўляецца работа па прыцягненні ў рэгіён замежных інвестыцый. У Гомельскай вобласці, як і ў рэспубліцы ў цэлым, пастаянна займаюцца інавацыйна-інвестыцыйнай дзейнасцю. Цяпер тут рэалізуецца некалькі сур'ёзных інвестпраектаў: мадэрнізацыя Мазырскага НПЗ, будаўніцтва завода сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску, Петрыкаўскага горна-абагачальнага комплексу, а ў Добрушы - завода па вытворчасці мелаванага і немелаванага кардону. "Рэалізацыя гэтых праектаў стане сур'ёзнай падмогай у фарміраванні мясцовых і рэспубліканскіх бюджэтаў", - упэўнены віцэ-прэм'ер.

Гомельскі эканамічны форум праходзіць у абласным цэнтры 14-ы раз. У бягучым годзе яго ўдзельнікамі сталі амаль 700 чалавек з 16 краін. Гасцям прапанавана да рэалізацыі 155 інвестыцыйных праектаў, а таксама магчымасць набыцця 137 аб'ектаў нерухомай маёмасці для арганізацыі бізнесу і 191 участка без аўкцыёну. Упершыню на гомельскім форуме прадстаўлены для сумеснай рэалізацыі 14 навуковых распрацовак. Гомельскі эканамічны форум стартаваў у 2004 годзе і прайшоў з таго моманту шлях ад рэгіянальнай падзеі да маштабнага міжнароднага мерапрыемства.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як прайсці тэхагляд Дзяржтэхагляд транспартных сродкаў (ТС) праводзіцца незалежна ад месца іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На дыягнастычную станцыю аўтамабіль прадстаўляецца ў чыстым выглядзе.