Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2016, 17:56

Сямашка: Беларусь мае падставы плаціць больш нізкую цану на газ, чым аб'яўляе "Газпрам Трансгаз Беларусь"

3 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь з 1 студзеня 2016 года мае падставы плаціць больш нізкую цану на газ, чым аб'яўляе "Газпрам Трансгаз Беларусь". Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка ў час адкрыцця Беларускага прамысловага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 1 студзеня гэтага года мы маем усе падставы, каб нашы суб'екты гаспадарання мелі больш нізкую цану, чым нам прад'яўляе суб'ект гаспадарання Беларусі са статусам замежнага прадпрыемства "Газпрам Трансгаз Беларусь", - сказаў Уладзімір Сямашка. Гаворачы аб абгрунтаванасці цаны на расійскі газ, віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што гэта пытанне ўзаемаадносін суб'ектаў гаспадарання. "Я не ведаю, чаму цяпер такі ажыятаж. Гэта адносіны нашых аблгазаў з ААТ "Газпрам Трансгаз Беларусь". "Газпрам Трансгаз Беларусь" падаў у арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, лічачы, што аблгазы крыху недаплачваюць за той газ, які мы атрымліваем з 1 студзеня 2016 года. Але нашы галіновікі лічаць, што яны робяць абсалютна правільна і карэктна, таму што ў нас падпісана цэлая сістэма пагадненняў на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Размова ідзе аб пагадненні ад 2010 года аб парадку доступу да паслуг пэўных манаполій, пагадненні ад 2011 года аб парадку фарміравання цэн на прыродны газ у Беларусі і дагаворы ад 29 мая 2014 года аб стварэнні ЕАЭС. "Там усё дакладна распісана - калі, што, якія цэны дзейнічаюць, якія падыходы да фарміравання гэтых цэн ёсць", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.

Раней Уладзімір Сямашка выказаў меркаванне, што ёсць істотныя падставы для зніжэння цаны на расійскі газ у 2016 годзе. Гэта пытанне 26 лютага пракаменціраваў журналістам і міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык. "Ідзе сур'ёзная работа з расійскім бокам па гэтым пытанні", - адзначыў міністр.

Тое, што кансультацыі па скідцы на газ для Беларусі будуць прадоўжаны, у канцы лютага пацвердзіў журналістам кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі