Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2016, 12:48

Сямашка: асноўны ўклад у аднаўленне ВУП Беларусі дае прамысловасць

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўны ўклад у аднаўленне ВУП Беларусі дае прамысловасць. Аб гэтым сёння заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што прынятыя ў канцы 2015 - пачатку 2016 года меры па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі даюць свае вынікі.

За пяць месяцаў бягучага года ВУП прырос да студзеня на 1,5 працэнта. "Асноўны ўклад у аднаўленне ВУП дае прамысловасць. Тэмп росту дасягнуў 98,1 працэнта па выніках пяці месяцаў. Да студзеня мы дабавілі 4,9 працэнтнага пункта", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што беларуская прамысловасць штомесяц дэманструе больш высокія паказчыкі росту ў параўнанні з партнёрамі па ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі