Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 кастрычніка 2018, 18:16

Шматмільённыя экспартныя кантракты будуць падпісаны на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі - Мясніковіч

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя пагадненні аб супрацоўніцтве і шматмільённыя экспартныя кантракты будуць падпісаны на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на адкрыцці асенняй сесіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праводзяць Савет Рэспублікі і Савет Федэрацыі, адбудзецца на наступным тыдні (10-12 кастрычніка) у Магілёве і Магілёўскай вобласці. Свой удзел у форуме пацвердзілі прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

"Чаканні ад гэтага мерапрыемства вялікія. Плануецца падпісаць новыя пагадненні аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі, а таксама падпісаць і зацвердзіць шматмільённыя камерцыйныя экспартныя кантракты", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

На сёння паступілі заяўкі на ўдзел у форуме ад 21 губернатара і 16 кіраўнікоў прадстаўнічых органаў улады расійскіх рэгіёнаў, дадаў ён.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што на праведзенай 21 верасня ў Сочы сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі прыняты важныя рашэнні па ключавых пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва. "Наша, парламентарыяў, задача - забяспечыць заканадаўчае суправаджэнне гэтых рашэнняў. Пляцоўка Форуму рэгіёнаў будзе садейнічаць замацаванню сочынскіх дамоўленасцей", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі