Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2017, 09:52

Сфармуляваны падыходы па прыцягненні ў будаўніцтва жылля сродкаў камерцыйных банкаў

23 лютага, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Міжведамасная рабочая група, створаная для выпрацоўкі механізма аказання адраснай дзяржаўнай падтрымкі атрымальнікам ільготных крэдытаў на жыллёвае будаўніцтва, сфармулявала падыходы па прыцягненні сродкаў камерцыйных банкаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Кручанаў, які з'яўляецца кіраўніком групы.

"Мы сфармулявалі прапановы для ўключэння ў будаўніцтва жылля сродкаў камерцыйных банкаў, укаранення сістэмы субсідзіравання, адраснай падтрымкі грамадзян. Абмеркавалі ў прэм'ер-міністра. Неабходна ўзгадненне кіраўніка дзяржавы. Адпаведнае пісьмо накіравана", - расказаў Аляксандр Кручанаў.

У Беларусі ў бліжэйшыя два гады плануецца пабудаваць 7 млн кв.м жылля - па 3,5 млн кв.м штогод. У 2017 годзе запланавана ўзвесці жылых дамоў (кватэр) для 4 тыс. 329 шматдзетных сем'яў. Будаўніцтва арэнднага жылля на бягучы год запланавана ў аб'ёме 114,62 тыс. кв.м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі