Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Семінар па прымяненні мер гандлёвай абароны ў кантэксце далучэння Беларусі да СГА праходзіць у МЗС

Эканоміка 12.10.2017 | 13:09

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны семінар "Прымяненне мер гандлёвай абароны ў кантэксце далучэння Беларусі да СГА" праходзіць у Міністэрстве замежных спраў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Мерапрыемства, у якім прымаюць удзел больш за 60 прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, канцэрнаў, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, адміністрацый свабодных эканамічных зон, арганізавана МЗС сумесна з прадстаўніцтвам Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі згодна з праектам тэхнічнай дапамогі "Садзейнічанне ўраду Рэспублікі Беларусь пры ўступленні ў СГА праз узмацненне экспертнага і інстытуцыянальнага патэнцыялу".

У семінары таксама ўдзельнічаюць прадстаўнікі аддзела гандлёвых правіл Сакратарыята Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Дэпартамента абароны ўнутранага рынку Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Мэта мерапрыемства - павышэнне эфектыўнасці работы дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама спецыялістаў маркетынгавых службаў беларускіх прадпрыемстваў, што прымаюць удзел у абаронных расследаваннях у рамках ЕАЭС, а таксама ў расследаваннях адносна беларускай прадукцыі з боку трэціх краін.

У парадак дня семінара ўключаны актуальныя пытанні прымянення працэдур і правіл СГА пры правядзенні абаронных расследаванняў, пасяджэнняў адпаведных камітэтаў арганізацый. Будуць разгледжаны працэдурныя аспекты правядзення абаронных расследаванняў Еўразійскай эканамічнай камісіяй у рамках ЕАЭС. Удзельнікам семінара будзе прадстаўлена інфармацыя аб антыдэмпінгавых практыках Еўрасаюза, а таксама аб удзеле беларускіх экспарцёраў у нядаўніх антыдэмпінгавых расследаваннях, праводзімых Еўрапейскай камісіяй.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.