Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 снежня 2016, 20:00

Сельгасарганізацыі Беларусі павінны да 25 сакавіка падрыхтаваць не менш за 95 працэнтаў тэхнікі для веснавых палявых работ

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларусі павінны да 25 сакавіка 2017 года падрыхтаваць не менш за 95 працэнтаў тэхнікі для правядзення веснавых палявых работ, да 15 мая - для нарыхтоўкі травяных кармоў, да 20 чэрвеня - для ўборкі збожжавых і зернебабовых культур, першаснай апрацоўкі і захоўвання збожжа. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў нумар 1039 ад 16 снежня "Аб мерах па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2017 годзе", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакумент прыняты ў мэтах своечасовай падрыхтоўкі сельскагаспадарчых арганізацый да вясенняй і асенняй сяўбы, догляду пасеваў, стварэння трывалай кармавой базы і ўборкі ўраджаю ў 2017 годзе.

Згодна з пастановай аблвыканкамы, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў 2017 годзе павінны выканаць комплекс арганізацыйна-тэхналагічных мерапрыемстваў па забеспячэнні вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў аб'ёмах, прадугледжаных Дзяржаўнай праграмай развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады. Так, у сельгасарганізацыях неабходна забяспечыць у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы вытворчасць усіх відаў кармоў (уключаючы летнія зялёныя) у аб'ёме не меншым за 38 ц кармавых адзінак, нарыхтоўку кармоў для стойлавага ўтрымання жывёлы - не меншым за 27 ц кармавых адзінак. Дакументам прадпісана прыняць меры па набыцці, збіранні і ўнясенні сельскагаспадарчымі арганізацыямі, арганізацыямі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па падрыхтоўцы і прадзенні льнянога валакна, і іншымі суб'ектамі, што ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аграпрамысловай вытворчасці, мінеральных угнаенняў, мікраўгнаенняў, вапнавых матэрыялаў і сродкаў аховы раслін.

Акрамя таго, устаноўлены аб'ёмы закупак сельскагаспадарчымі арганізацыямі, ільнозаводамі і іншымі суб'ектамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аграпрамвытворчасці, дызельнага паліва і аўтамабільнага бензіну (717 тыс. т дызельнага паліва, 58 тыс. т аўтамабільнага бензіну), маторных масел і змазак (28,7 тыс. т) і пячнога паліва (14,5 тыс. т). У тым ліку для правядзення веснавых палявых работ - 190,3 тыс. т дызельнага паліва, 15,3 тыс. т аўтамабільнага бензіну і 7,7 тыс. т маторных масел і змазак; для нарыхтоўкі кармоў - 150,8 тыс. т дызельнага паліва, 10,6 тыс. т аўтамабільнага бензіну і 6 тыс. т маторных масел і змазак; для правядзення ўборкі ўраджаю збожжавых культур, лёну - 181 тыс. т дызельнага паліва, 11,3 тыс. т аўтамабільнага бензіну, 7,3 тыс. т маторных масел і змазак і 14,5 тыс. т пячнога паліва; для правядзення асенніх палявых работ - 120,6 тыс. т дызельнага паліва, 9,3 тыс. т аўтамабільнага бензіну і 4,7 тыс. т маторных масел і змазак.

Дакументам устаноўлена аблвыканкамам забяспечыць у 2017 годзе (за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, што выдзяляюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку суб'ектам, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аграпрамысловай вытворчасці, уласных сродкаў арганізацый і крэдытаў банкаў, у тым ліку крэдытаў, што прадастаўляюцца на льготных умовах у межах лімітаў крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2017 годзе) своечасовае фінансаванне набыцця мінеральных угнаенняў, мікраўгнаенняў, вапнавых матэрыялаў і сродкаў аховы раслін, набыцця неабходных аб'ёмаў насення сельгасраслін (у тым ліку па імпарце, а таксама насення, насенняводства якіх у рэспубліцы не вядзецца), работ па ўнясенні вапнавых матэрыялаў на плошчы 474,2 тыс. га, авіяцыйных работ па ўнясенні мінеральных угнаенняў, а таксама рамонту і тэхабслугоўвання трактароў, камбайнаў, зернеачышчальна-сушыльнага абсталявання, закупкі дызельнага паліва, аўтамабільнага бензіну, маторных масел і змазак, пячнога паліва.

Арганізацыям, якія ажыццяўляюць выпрабаванне сартоў, навуковым арганізацыям Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, што займаюцца даследаваннямі ў галіне аграрных навук, а таксама вучэбным і вучэбна-доследным гаспадаркам устаноў адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, рэкамендавана ў 2017 годзе закупіць мінеральныя ўгнаенні і сродкі аховы раслін (уключаючы пагашэнне даўгоў за іх) за сродкі рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.

Банкам краіны пастановай Саўміна прапанавана выдаваць у 2017 годзе крэдыты на льготных умовах у беларускіх рублях і замежнай валюце на тэрмін да аднаго года сельскагаспадарчым арганізацыям (у тым ліку сялянскім (фермерскім) гаспадаркам), рамонтным, абслугоўваючым сельскую гаспадарку арганізацыям, ільнозаводам, нарыхтоўчым, перапрацоўчым сельскагаспадарчую прадукцыю арганізацыям, арганізацыям, якія маюць жывёлагадоўчыя комплексы, птушкагадоўчыя фермы і рыбную гаспадарку, для правядзення веснавых палявых работ, уборкі ўраджаю сельскагаспадарчых раслін, сяўбы азімых культур, разлікаў за камбікармы, бялковую сыравіну, збожжа, пачаткі кукурузы на зерне і іншую прадукцыю ўраджаю 2016-2017 гадоў, у тым ліку закупляемую за межамі Беларусі, а таксама для пагашэння запазычанасці за набытыя тавары (выкананыя работы, аказаныя паслугі) для правядзення веснавых палявых работ, стварэння трывалай кармавой базы і ўборкі ўраджаю ў 2017 годзе з выплатай імі працэнтаў за карыстанне крэдытамі. Так, прапанавана прадастаўляць крэдыты ў беларускіх рублях у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, павялічанай не больш як на 3 працэнтныя пункты, зменшаным на памер кампенсацыі; у расійскіх рублях - у памеры не большым за 21 працэнт гадавых, зменшаным на памер кампенсацыі; у доларах ЗША і еўра - у памеры не большым за 10 працэнтаў гадавых, зменшаным на памер кампенсацыі.

Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам рэкамендавана кампенсаваць за сродкі мясцовых бюджэтаў страты банкаў па крэдытах, прадастаўленых на льготных умовах.

Аблвыканкамам прадпісана выканаць комплекс мер па забеспячэнні своечасовай і поўнай аплаты (уключаючы пагашэнне раней утворанай запазычанасці) падпарадкаванымі арганізацыямі набываемых імі мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін, дызельнага паліва, аўтамабільнага бензіну, пячнога паліва, маторных масел і змазак, работ па рамонце, тэхнічным абслугоўванні і аказанні іншых паслуг, выкананых арганізацыямі, што ўваходзяць у склад або сферу каардынацыі ўзаемадзеяння рэспубліканскага аб'яднання "Белаграсэрвіс", сельскагаспадарчай тэхнікі, атрыманай на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу), а таксама насення сельскагаспадарчых раслін.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі