Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

СБ прафінансуе ў 2018 годзе мадэрнізацыю 29 аб'ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення ў Беларусі

Эканоміка 03.01.2018 | 15:40

3 студзеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Сусветны банк у 2018 годзе прафінансуе мадэрнізацыю 29 аб'ектаў водазабеспячэння і водаадвядзення ў Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Марына Тоўсцік.

"Сусветны банк з 2009 года на рэалізацыю ў Беларусі праекта "Развіццё сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення" выдзеліў $150 млн пазыковых сродкаў. На гэты час асвоена каля $100 млн, завершаны работы па 29 аб'ектах. Яшчэ 29 плануецца ўвесці ў 2018 годзе на суму каля $50 млн", - расказала Марына Тоўсцік.

Сярод праектаў - рэканструкцыя сістэмы каналізацыі ў Лагойску, Барысаве і Быхаве, каналізацыйнага калектара нумар 3 у Бабруйску, ачышчальных збудаванняў у Мсціславе. Плануецца таксама будаўніцтва галоўнай каналізацыйнай помпавай станцыі ў Ганцавічах, водаправодных сетак у Крычаве (першая чарга), станцыі абезжалезвання падземных вод на галаўным водазаборы ў Рэчыцы і 12 станцый абезжалезвання ў Віцебскай вобласці.

Праекты ў сферы водазабеспячэння рэалізуюцца таксама з удзелам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). У кансорцыуме з Паўночным інвестыцыйным банкам ЕБРР прафінансаваў рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў у Віцебску, Брэсце, Гродне і будаўніцтва біягазавых комплексаў на ачышчальных збудаваннях у Слоніме і Баранавічах. Біягазавая ўстаноўка ў Баранавічах была ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 2017 года. Агульны аб'ём крэдытных сродкаў на рэалізацыю гэтых праектаў склаў 39,35 млн еўра, грантавае фінансаванне асвоена ў памеры 31,88 млн еўра. "Эфект па гэтых напрамках мае доўгатэрміновы характар, абумоўлены ў першую чаргу зніжэннем нагрузкі на навакольнае асяроддзе, звязаным з адвядзеннем сцёкавых вод", - падкрэсліла Марына Тоўсцік.

Цяпер разглядаецца магчымасць удзелу ЕБРР у фінансаванні будаўніцтва станцый абезжалезвання.

Усяго з 2009 года ў сістэму ЖКГ Беларусі ў рамках супрацоўніцтва з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця (асноўная крэдытная ўстанова Сусветнага банка), ЕБРР і Паўночным інвестыцыйным банкам прыцягнуты інвестыцыі на агульную суму каля 280 млн еўра. Марына Тоўсцік адзначыла, што ў Беларусі склаўся пазітыўны вопыт работы з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі па рэалізацыі праектаў у сферы ЖКГ. "Прыцягненне крэдытных сродкаў цяпер з'яўляецца асноўным спосабам рэабілітацыі камунальнай гаспадаркі. Міжнародныя банкі прапануюць даволі камфортныя ўмовы пазыкі, ёсць магчымасць прыцягнення перадавога вопыту і практыкі", - дадала яна.

На балансе арганізацый ЖКГ Беларусі знаходзіцца 10 197 артэзіянскіх свідравін, 1 300 ачышчальных збудаванняў, 598 станцый абезжалезвання вады, 38,2 тыс. км водаправодных сетак, 18,5 тыс. км каналізацыйных сетак.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вынікі "Тыдня лесу - 2018" "Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.