Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2016, 17:51

СБ плануе перасягнуць планку $1 млрд па аб'ёме актыўных пазык для Беларусі ў 2017 годзе

26 кастрычніка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Сусветны банк плануе перасягнуць планку $1 млрд па аб'ёме актыўных пазык для Беларусі ў 2017 годзе, паведаміў сёння журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнія тры гады Група Сусветнага банка інвесціравала ў Беларусь значна больш, мы патроілі нашы інвестыцыі ў краіне. У 2013 годзе наш партфель праектаў складаў $375 млн, а да 2016 года ён вырас да $998 млн. У бліжэйшы час, 18 лістапада, у нас з'явіцца яшчэ адзін праект па мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя на $125 млн, а ў студзені 2017 года мы плануем пачаць праект па павышэнні канкурэнтаздольнасці вытворцаў на $80 млн. Хутка мы пераадолеем планку $1 млрд, таму што бачым добрыя перспектывы для эканамічнага росту", - адзначыў Ян Чул Кім. Ён растлумачыў, што колькасць праектаў, што рэалізуюцца з удзелам Сусветнага банка ў Беларусі, вырасла з 5 у 2013 годзе да 9 у 2016 годзе.

Кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка расказаў, што не так даўно быў завершаны буйны праект па дарожным сектары. "Гэта пазыка на $150 млн, якая была поўнасцю асвоена", - паведаміў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі