Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2017, 18:29

Саветы па развіцці прадпрымальніцтва неабходна стварыць у кожным раёне - Карагін

23 лютага, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Саветы па развіцці прадпрымальніцтва неабходна стварыць у кожным раёне Беларусі, заявіў сёння журналістам старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У кожным раёне неабходна стварыць саветы з 10-15 прадпрымальнікаў і 3-4 вядучых супрацоўнікаў мясцовага выканкама і дэпутатаў. Павінны быць тры саветы - па развіцці вытворчасці, гандлю і паслуг", - адзначыў Уладзімір Карагін.

Ён расказаў, што Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва звярнулася ў 140 райвыканкамаў з прапановай у ходзе II Тыдня беларускага прадпрымальніцтва правесці сустрэчы з мясцовым бізнесам.

Уладзімір Карагін падкрэсліў, што цяпер у краіне ідзе сур'ёзная размова аб перспектывах беларускага прадпрымальніцтва. "Змяняецца заканадаўства, створана рабочая група (па стымуляванні дзелавой актыўнасці, выключэнні залішніх патрабаванняў да суб'ектаў гаспадарання, удасканаленні кантрольна-нагляднай дзейнасці. - Заўвага БЕЛТА). Але трэба, каб ініцыятыва знізу была больш актыўнай. У рамках Тыдня беларускага прадпрымальніцтва мы заклікаем прадпрымальнікаў уступіць у саюзы і асацыяцыі, таму што саюзы і асацыяцыі - гэта праваднікі прапаноў прадпрымальнікаў", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі