Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 снежня 2017, 17:45

Савет па развіцці прадпрымальніцтва пачаў работу па карэкціроўцы Падатковага кодэкса

26 снежня, Дзяржынск /Кар. БЕЛТА/. Савет па развіцці прадпрымальніцтва пачаў работу па карэкціроўцы Падатковага кодэкса, паведаміў сёння журналістам старшыня савета Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нас чакае вялікая работа па перафармаціраванні Падатковага кодэкса. Мы ў сябе ў Савеце па развіцці прадпрымальніцтва пачалі ўжо гэтым займацца, рабочая група ва ўрадзе будзе створана ў студзені 2018 года", - сказаў ён.

Аляксандр Турчын адзначыў, што цяпер у Савеце па развіцці прадпрымальніцтва ідзе работа па прыцягненні экспертаў. "Акрамя таго, мы ўжо прымаем першыя прапановы. Да 1 верасня 2018 года дакумент павінен быць гатовы", - заявіў старшыня савета.

Ён таксама пракаменціраваў перспектывы развіцця беларускага бізнесу ў наступным годзе. "Па-першае, той пакет дакументаў, які быў прыняты ў гэтым годзе, - сур'ёзны крок наперад у развіцці бізнесу. Па-другое, сама эканамічная сітуацыя ў краіне і за яе межамі паляпшаецца - і гэта відаць па тых паказчыках, якія дэманструе наша эканоміка. Таму прагноз самы аптымістычны, але ўсё ў нашых руках: калі не будзеш працаваць - не будзе і вынікаў", - лічыць Аляксандр Турчын.

Па выніках 11 месяцаў беларуская эканоміка прырасла на 2,2 працэнта. "У гэтым ёсць і заслуга прадпрымальнікаў, бо чвэрць ВУП цяпер - гэта малы і сярэдні бізнес", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі