Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2017, 14:10

Савет па развіцці прадпрымальніцтва можа ўзначаліць кіраўнік Апарату Саўміна

19 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Прэзідэнце можа ўзначаліць кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын, паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі па выніках даклада Прэзідэнту па пытанні павышэння ролі Савета па развіцці прадпрымальніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Склад савета напалавіну абноўлены. Касцяк застаўся, прапанаваны і новыя бізнесмены. Кіраўніком прапанаваны кіраўнік Апарату Саўміна Аляксандр Турчын", - расказаў Уладзімір Зіноўскі.

Згодна з прадстаўленым дакументам, да кампетэнцыі савета будзе адносіцца разгляд і ўзгадненне праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічнага характару, якія аказваюць уплыў на парадак і ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Таксама савет зможа ўносіць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства непасрэдна ў Міністэрства эканомікі і Савет Міністраў. Гэтыя прапановы будуць з'яўляцца абавязковымі для разгляду.

Члены савета змогуць удзельнічаць у рабоце грамадска-кансультатыўных саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, створаных пры рэспубліканскіх органах дзяржкіравання і іншых арганізацыях, падпарадкаваных ураду, мясцовых органах улады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі